УК “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей” прыняў удзел у
абласным семінары “Музейная экспазіцыя: вопыт і перспектывы”, які
адбыўся 26-27 красавіка 2022 года. За два дні дырэктары і супрацоўнікі
музеяў Гродзенскай вобласці наведалі раённыя музейныя экспазіцыі ў Іўі,
Гальшанах, Залессі, Смаргоні, Кушлянах і Ашмянах.
У першы дзень семінара гасцей сустракаў і Крэўскі замак, у якім
дырэктар музея Алена Бобіна пазнаёміла ўдзельнікаў з арганізацыяй
культурна-адукацыйнай работы на аб’екце, а таксама з этапамі рэстаўрацыі
гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Галоўны захавальнік фондаў Павел Картавік распавёў гасцям гісторыю
стварэння экспазіцыі нашага музея, а навуковы супрацоўнік Вольга
Самаркіна падзялілася асаблівасцямі арганізацыі працы з музейнымі
наведвальнікамі. У канферэнц-залі музея гасцей вітаў ансамбль народнай
музыкі “Гулянок”, удзельнікі якога з’яўляюцца носьбітамі музычна-
інструментальнай традыцыі Смаргонскага раёна “Смаргонскія найгрышы”,
шэраг мелодый з якіх быў прадстаўлены калегам з вобласці. З
інфармацыйным паведамленнем выступіла Аўдзей Надзея Віктараўна,
кансультант упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства
культуры Рэспублікі Беларусь.
Таксама ўдзельнікі семінару наведалі і гісторыка-культурны комплекс
пад адкрытым небам “Залатая горка”.
Вынікі семінару былі падведзены ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя
Багушэвіча.
ФОТА