Навіны

Паважаныя наведвальнікі!
 
У рамках правядзення рэспубліканскага культурнага патрыятычнага мерапрыемства «Ніхто не забыты, нішто не забыта» УК "Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей" 9 мая 2023 года з 09.00 да 17.00 прадастаўляе бясплатнае наведванне пастаяннай і часовай экспазіцый музея.

Ва ўстанове культуры "Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей" адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы "Крэўскія артэфакты", сумеснай з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Гэта, на самой справе, унікальная выстава прадметаў, знойдзеных пад час археалагічных даследаванняў старажытнага Крэва. Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі, кандыдат гістарычных навук, даследчык Крэўскага замка А.І. Дзярновіч правёў для гасцей мерапрыемства цікавую і змястоўную экскурсію. 18 прадметаў 5 мая 2023 года былі перададзены дырэктарам дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" В.Л. Лакізай нашаму музею на пастаяннае захоўванне. Гэта гістарычны момант не толькі для нашага музея, але і для ўсяго Смаргонскага раёна.

Запрашаем усіх наведаць выставу "Крэўскія артэфакты", вас чакаюць арыгінальныя экспанаты 13-14 стагоддзяў!

Фота

Майстар-клас па вырабу сувенірнага боціка прайшоў у Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі.
Дырэктар раённага Дома рамёстваў Вераніка Авеніраўна распавяла прысутным аб традыцыйных відах рамёстваў на Смаргоншчыне, а затым навучыла ўдзельнікаў мерапрыемства майстраваць цудоўны скураны боцік. Тэма  майстар-класа была выбрана нездарма:  Смаргонь у пачатку XX стагоддзя лічылася адным з буйнейшых цэнтраў гарбарнай прамысловасці. Тэму скуранога промыслу дапоўнілі сувеніры, вырабленыя з натуральнай скуры, рамесніцы Галіны Уладзіміраўны Андрыаловіч.
Выказваем падзяку Раённаму Дому рамёстваў за сённяшні майстар-клас.

Фота

26.04.2023 г. в Сморгонском историко-краеведческом музее состоялся круглый стол "За безопасность вместе" для сотрудников учреждения, в рамках республиканской пожарно-профилактической акции по предупреждению пожаров и гибели людей от них в жилищном фонде.

“Дазвольце запрасіць на танец”!.. Пад такой назвай адбылася святочная імпрэза ў Смаргонскім гісторыка–краязнаўчым музеі, прымеркаваная да Міжнароднага  дня  жанчын.

Узорны фальклорны гурт “Нальшчаначка” ДУА “Жодзішкаўская сярэдняя школа” пад кіраўніцтвам Кацярыны Дудзінскай,  ўдзельнік  і дыпламант шматлікіх конкурсаў і фестываляў, уразіў падрыхтаванай праграмай. З вялікім задавальненнем госці танцавалі побытавыя танцы, гульня дала магчымасць праявіць сябе, а меладычныя песні стваралі бадзёры настрой.

З надыходзячым святам – 8 сакавіка!

ФОТА

У гонар Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у Смаргонскім музеі прайшла квэст – гульня «Я – ганаруся сваёй Бацькаўшчынай». Музейная экспазіцыя «Дарогай сустрэч» на кароткі час стала незвычайным палігонам. Дзеці, выконваючы  заданні, знаёміліся з асобамі розных гістарычных эпох, лёс якіх быў звязаны са Смаргоншчынай;  экспанатамі, якія неабходна было знайсці. Хлопчыкі і дзяўчынкі 4 «Б» класа прадэманстравалі  кемлівасць, эрудыцыю, і выдатныя веды ваеннай гісторыі Смаргонскага краю. Выказваем словы падзякі класнаму кіраўніку Янкоўскай С.К. ДУА «Гімназія г. Смаргоні».

В музее  г.Сморгонь, ул. Кутузова, 23,  проходит выставка  «Гигантских насекомых» с 31 января .
Задолго до эпохи динозавров в мире господствовали совершенно иные формы жизни. На выставке «Гигантские насекомые» вам представится уникальная возможность совершить  путешествие в доисторический мир и познакомиться с его гигантскими обитателями, : артроплевра (вымершая сороконожка) 2,5 м., морские скорпионо-раки (3м.) и многие другие древние обитатели нашей планеты, а также собрать большие пазлы и конструктор.

2023 год в Сморгонском историко-краеведческом музее начался торжественным открытием выставки «Мы – дети Космоса», где представлены работы победителей Международного конкурса детского рисунка, учрежденного благотворительным фондом имени А.И. Рерих.

Приветствовал гостей мероприятия ансамбль народной музыки   «Гулянок», Сморгонской детской школы искусств имени М.К. Огинского.

Председатель отделения Международной общественной организации «Международный центр Рерихов» в Республике Беларусь Георгий Васильевич Шестиреков познакомил с художественными работами и предложил присутствующим выбрать понравившийся рисунок. Какие яркие и живые образы возникали у ребят, когда они всматривались в космическое пространство, изображённое с помощью цвета и фантазии.

Как прекрасно детское творчество! Пусть оно станет хорошим поводом для вдохновения и реализации гениальных идей в Новом году.

Приглашаем посетить выставку, которая  работает с 5 по 31 января в Сморгонском музее, ул. Кутузова, 23. Телефон для справок 38849, 38852

Фота

Прайшла канцэртная праграма 'Калядныя вячоркі" ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі! Калядныя песні розных краін свету гучалі па-беларуску ў выкананні Алеся Чумакова!